Беларуская Служба

На беларуска-польскай мяжы ў чарзе – 350 легкавых аўтамабіляў

22.07.2024 10:18
На КПП «Беняконі» на мяжы з Літвой скапілася ажно 725 грузавікоў.
Мяжа Польшчыtwitter.com/Straz_Graniczna

Паводле стану на раніцу панядзелка 8:00 на памежным пераходзе «Брэст» на мяжы з Польшчай стаіць 350 легкавых аўтамабіляў, паведаміў сайт Памежнага камітэту Беларусі. На гэтым жа КПП у чарзе стаіць 60 аўтобусаў.

Чэргі таксама назіраюцца на іншых памежных пераходах. Так, на КПП «Казловічы» стаіць 300 грузавікоў.

На пераходзе «Каменны Лог» на мяжы з Літвой перасячэння граніцы чакаюць 140 легкавых аўто, тры аўтобусы і 690 трэйлераў.

У сваю чаргу на КПП «Беняконі» – 75 легкавых аўтамабіляў і ажно 725 грузавых.

На беларуска-латвійскай мяжы на пераходзе «Грыгароўшчына» легкавыя аўто і аўтобусы граніцу праходзяць без чаргі, але яе пераходу чакае 290 трэйлераў.

вс